Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/70

Гэта старонка не была вычытаная

жонку ад напасьцяў. Стаіць як пень дурны… Што, можа-б хацеў тут цэлы гарэм устроіць? Бачыце, султан які!

Уршуля. Пані Магдалена! няхай пані так не крычыць, бо пані найбольш вінавата…

Магдалена. Што?! не крычаць? Вось-жа буду крычаць! Бо я маю права крычаць. Хто тут гаспадыня? Я! Гэта мая хата і я крычу, а пані, калі не падабаецца, дык можаш сабе йсьці вон!

Гаўдэнт (да жонкі). Ах, што ты, Магдзя! Ня трэба так…

Уршуля. Што?! Можа яшчэ будзеш за яе заступацца? Прысягаў, што мяне не пакінеш? Прысягаў, пытаюся, ці не?

Гаўдэнт. Я прысягаў… Але, коцік, ня трэба так…

Магдалена. Я ведаю, як трэба… А пані, панна Уршуля, вон пайшла і ня сьмей ніколі больш сюды прыхадзіць — і канец!

Уршуля. Пан Гаўдэнт! Ці вы ня чуеце? Як вы пазваляеце гэтак мяне абражаць?

Гаўдэнт. Ведаеце што панна Уршуля! Ідзеце ўжо сабе дамоў, я ўжо сам самавар пастаўлю.

Уршуля. Эх, вы мужчыны! Гады хітрыя! Чорт вас хіба выдумаў на наша няшчасьце дзявочае! Ніводнаму ўжо з вас ніколі не паверу (выходзіць).

Гаўдэнт. Ідзеце ўжо дамоў, панна Уршуля! ідзеце ўжо сабе.

Магдалена (у сьлед Уршулі). Праклінай у сваёй уласнай хаце, а тут крычаць табе не пазволю.