Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/71

Гэта старонка не была вычытаная

Зьява 5.

Гаўдэнт і Магдалена.

Магдалена. Гэта мне падабаецца! Чужому мужу кідаецца на шыю і яшчэ крычыць… Але й ты добры! Як толькі застаўся на адзін дзень без мяне, дык зараз і завёў тут шуры-муры!

Гаўдэнт. Але, коцік, нічога такога не было…

Магдалена. Не дуры галавы! Я бачыла.

Паўза. Гаўдэнт бярэ яе торбачку, якую прынёс з сабой, і пачынае яе круціць у руках, ня ведаючы, што сказаць.

Магдалена (падыходзіць да яго і вырывае яму з рук торбачку). Нашто ўзяў маю торбачку! Не чапай! (кідае яе на стол).

Гаўдэнт. Вось ты, коцік-Магдзя, уляцела сюды й ўсё крычыш ды крычыш. А несправядліва. Папраўдзе кажучы, дык я павінен крычаць, а ня ты.

Магдалена. Чаму-ж гэта? цікавасьць! Таму, што я не начавала дома? Я начавала ў Фэлькі. Не магу-ж я начаваць у аднэй хаце з чэлавекам, які без прычыны на людзей кідаецца. Я баялася, каб ты мяне ў начы не зарэзаў.

Гаўдэнт. Не, не аб тое йдзе… Але вось торбачка…

Магдалена. Што торбачка?

Гаўдэнт. Твая торбачка была ў гэтага лёкая, у Мацальскага, ці як яго?