Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/73

Гэта старонка не была вычытаная

Гаўдэнт. Ты, Магдзя-коцік, на мяне ня гневайся, але калі, ведаеш, як толькі што: ці вечарына, ці маёўка, дык хлопцы каля цябе так і круцяцца, так і круцяцца!

Магдалена. А што-ж? Ты-б мо’ хацеў, каб ад мяне ўцякалі так, як ад гэтае панны Уршулі? Ты-ж павінен цешыцца, што твая жонка ўсім падабаецца.

Гаўдэнт (скрабецца ў лысіну). Так то яно так… але… калі… таго… як той казаў… не таго!

Магдалена (гладзіць яго па лысіне). Ну, ідзі падагрэй самавар, бо мне хочацца гарбаты, у горле перасохла ад гэтай дурной гутаркі.

Гаўдэнт. Добра, коцік! Я зараз… Хутка будзе… (ідзе ў кухню).

Зьява 6.

Магдалена (адна), пасьля Гаўдэнт.

Магдалена (уздыхнуўшы). Ох! выкарабскалася з бяды! Ну і дзякуй Богу! (ідзе да люстэрка, пудрыцца). Гм! падумаць толькі! жулік які! Кажа: „граф!“ (іроніч.). Добры граф! з кухаркамі шуры-муры заводзіць. Кухарка выкінула Фэльку за дзьверы так, што тая ледзь нагу сабе не зламала! (падыходзіць да правых дзьвярэй). Гаўдэнт! што там робіш?

Гаўдэнт (за дзьвярыма). Я дзьмухаю.

Магдалена. Ну добра… Дзьмухай, дзьмухай! (д. с.). Але добра гад танцуе і такі аляганцкі. Няма дзіва, на службе сваей наглядзеўся на паноў, дык