Старонка:Шыпшына (1927).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Дагарыць мая ціхая радасьць —
перажыць мне прысуджана шмат…
Я сасьніў, што у сонца на градах
зацьвітае ружовы мак.

Хай цьвіце — хоць завянуць пялёсткі,
хай цьвіце — хоць асыплецца ліст…
Мо‘ сапраўды выпаў лёс такі,
што мне кажуць усе „шовинист…“

Часта й тых вінавацяць у блудзе,
хто душою чысьцей за расу.
Хіба думак ці сілы ня будзе,
ці агорне няведамы сум —

дык тады заламлю свае рукі,
(Беларусь ты мая, прабачай!),
а цяпер — я ня ведаю скрухі,
хоць гавораць, хоць крычаць.

І ня веру ніколі у радасьць,
калі шчырасьці там няма…
Беларусь, на тваіх на градах
зацьвіце кармазынавы мак!

14-V—26 г.
Менск