Старонка:Шыпшына (1927).pdf/13

Гэта старонка была вычытаная

ЯК РАНЕЙ

Як раней, я ціхі і просты,
толькі іншае сэрцам пасяг:
залатую над клёнамі россып
Беларусі зьбіраю ў пасаг.

Прыбярэцца тады Яна ў строі,
упляце шаўкавіцу ў касу,
выйдзе, стане на ўзгорачку стройна, —
залюбуюцца ўсе на красу.

Залюбуюцца людзі на поступ —
гэта сёньня я сэрцам пасяг —
і таму залацістую россып
Беларусі зьбіраю ў пасаг.

10-VII—26 г.
Вуса