Старонка:Шыпшына (1927).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

І КАЛІ ПРЫПАДУ

… І калі прыпаду на траву,
і трава абліецца кроўю,
дык тады ашчапер галаву,
расцалуй пасівелыя бровы.

Клён зялёны, чупрынай махні —
хай лісты рассыпаюцца звонка.
.......
Эх, вясна! Залацістыя дні…
Сонца іскры рассыпала вонках!

І пападалі іскры на гай,
І пападалі іскры на поле…
Дык чаму-ж і журба, і туга,
адначасна і радасьць да болю?!

Вось бяроза зялёна-зялёныя
заплятае сабе касьнікі.
Не хачу пасьцілацца лёнам я,
калі нават ня згодзен ні з кім.

Я хачу павярнуць плянэту,
бачыць іншае сонца і зоры…
Кажуць, скора сканчэньне сьвету —
што гавораць — няхай гавораць.