Старонка:Шыпшына (1927).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

Гэты сьлед палажыла пята
тэй мінуўшчыны чорнай і дзікай —
я-ж хачу завіваць, заплятаць
з новых кветак вянок на дзіва.

І калі прыпаду на траву,
і трава абліецца кроўю,
дык тады — ашчапер галаву,
расцалуй пасівелыя бровы!

4-VI—26 г.
Менск

|}