Старонка:Шыпшына (1927).pdf/16

Гэта старонка была вычытаная

Я НЕ КАЖУ

Я не кажу, што вечна малады,
і не кажу, што бровы паліняюць:
цьвітуць сады, адцьвітаюць сады,
вось гэта ведаю, вось гэта знаю.

Затым у сэрцы нейкая упартасьць,
а думы шэпчуць песьнямі зарок:
мы самі пабудуем наша Заўтра
на крыжаваньні ўсіх дарог.

Аддам усё на гэта будаваньне,
а трэ‘, — дык пралію і кроў:
каб увайсьці у будучыну — зацьвітаньне,
трэ‘ сэрца ахвяраваць, — ня крок.

Дык не кажу, што вечна малады я,
і не кажу — павісьне галава:
Няхай галёкаюць ня наскія — другія,
а мы упарта будзем будаваць!

Зіма 1926 г.
Менск