Старонка:Шыпшына (1927).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

Выходжу сьцежкаю, выходжу ў поле:
шляхі прасторныя і клічуць і завуць.
Здаецца, што тугі — ня ведалі ніколі,
бо думы зорныя нітуюць галаву.

І вось… зіма. Ірдзельныя абрусы,
як для ўрачыстасьці, пасланы на палёх.
Здаецца сьвет увесь радзімай Беларусьсю,
так любы мне і Захад і Усход.

Зіма 1926 г.
Менск

|}