Старонка:Шыпшына (1927).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

Ну, што сказаць?
Якімі словамі усьцешыць?
А можа ў глыб вачэй
папросту паглядзець?
Ні слова кволае,
ні лёгкая усьмешка
ня могуць засьціць
вуснаў сьлед.

Браточкі любыя!
Браточкі дарагія!
Ці чулі вы,
як плача раньняя Зара?!
І росы падаюць,
ільсьняцца, гінуць,
а сонца выплыве, —
тады гараць, гараць…

Вось так і Беларусь:
ад краю і да краю
сьлязьмі змачыла
зарослыя шляхі…
Казалі наскія,
што доля пакарала,
а іншыя,
што лёс такі.