Старонка:Шыпшына (1927).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

За што-ж яго
абвінавацілі ў маркоце?!
Ці не затым,
што сёньня весялосьць?
Хай песьня сумная, —
а хто яе заводзіў,
а хто аддаў
для песьні маладосьць?!

Браточкі любыя!
Браточкі дарагія!
Калі навалы б‘юць
і крышаць берагі —
ня шмат ідзе
адважных, каб загінуць
за песьню наскую,
за радасьць бяз тугі.

Дык вось таму
асьвянула усьмешка,
дык вось таму
паволі меркне зірк…
Дык што сказаць?
Якімі словамі усьцешыць?
Які вянок
на галаву завіць?

Ня трэба слоў,
ня трэ‘ пахвальных одаў, —
хай песьня звоніць,
водгульлем зьвініць!
За песьню гэтую
цябе уславяць ўсе народы,
зьвіюць вянок
з калосьсяў і зарніц.

Лістапад 1926 г.
Менск

|}