Старонка:Шыпшына (1927).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

Цябе не вінавачу і не дакараю,
а зайздрасьці і ў думках не нашу:
калі яна табе так моцна дарагая —
аддай усё — і песьню і душу.

І пойдзеце тады да мэты разам,
каб будаваць народу лёс,
і больш ня вернуцца былыя перагасы
з крыніцамі дзявочых сьлёз.

Мо‘ зьвінавацяць ў здрадзе да краіны —
упарта сочым мы зару…
Праз вобраз любае, чарнявае дзяўчыны
ты апяваеш нашу Беларусь.

Дык, браце мой, таварыш дарагі,
за што балюча сэрца дакараеш?
Ці-ж я поэзіі адвожу берагі
альбо зару тушу над краем?

Няхай зара гарыць, ня меркне і ня гасьне —
даволі край ахутваў туман!
Я сам-бы меў за радасьць і за шчасьце
сьпяваць пра любую, ды любае няма.

22-XI—26 г.
Менск

|}