Старонка:Шыпшына (1927).pdf/39

Гэта старонка была вычытаная

ГНУЦЦА ВЕРБЫ

Гнуцца вербы,
гнуцца нізка,
гнуцца аж да долу…
Дарагая, сядзь-жа блізка,
раскажы пра долю.

Я вачэй тваіх праменьні
пад нябесны колер
расцалую,
можа меней
будзе ў сэрцы болю.

Гнуцца вербы,
гнуцца ніжай,
гнуцца аж да долу.
Дарагая, сядзь-жа бліжай,
раскажы пра долю.

Вясна 1926 г.
Менск