Старонка:Шыпшына (1927).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАПАЛІЛІ АГНІ

Запалілі агні, пасьцілаецца сьцень,
пасьцілаецца сьцень на асфальты.
Зазьвінела рояль, звон калышацца дзесь,
звон калышацца дзесь, быццам хвалі.

Пападае у вір і зьнікае акорд,
і зьнікае акорд, быццам мары,
толькі горад шуміць пад усьмешкамі зор,
пад усьмешкамі зор — чыстых чараў.

Ты выходзіш тады, сустракаеш свой дзень,
сустракаеш свой дзень ты увечар.
Запалілі агні, пасьцілаецца сьцень,
пасьцілаецца сьцень чалавечы.

21-IV—27 г.
Менск