Старонка:Шыпшына (1927).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

Падаў тады руку для шчасьця,
цяпер для радасьці хачу падаць.
Калі пялёсткі з яблыні ня думаюць упасьці,
дык радасьці ня вернеш больш назад.

Пялёсткі сыплюцца, пялёсткі ападаюць,
каб новым колерам вясною красаваць, —
дык радасьць вернецца, дзяўчынка маладая,
няхай ня падае маўкліва галава.

Няхай у роспачы душа не халадзее;
ня трэба поглядам пагардлівым карыць:
шляхі ў нас ёсьць, дык адшукай надзею,
і радасьці ціхая твая не дагарыць.

Зіма 1926 г.
Менск

|}