Старонка:Шыпшына (1927).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАЦЬВІЛІ ЗАРНІЦЫ

Зацьвілі зарніцы, зацьвілі над гаем…
Думае дзяўчынка, думае-гадае:

— У палёх дарогі, у палёх сьцяжынкі;
— падаюць на скроні, падаюць сьняжынкі…

— Дзе ты мая радасьць, дзе ты мая наквець?.. —
Заламала рукі, заламала накрыж.

Ах, навошта сьлёзы, ах, навошта роспач, —
засьпявай, дзяўчынка, засьпявай папросту.

Наскія дарогі, наскія пуціны
у пяскох ня зьнікнуць, у пяскох ня згінуць.

Зацьвілі зарніцы, зацьвілі сузор‘ем,
звоняць над нізінай, звоняць над узгор‘ем.

Паглядзі на зоры, паглядзі над краем, —
знойдзеш сваю сьцежку, знойдзеш, дарагая!

Зіма 1926 г.
Менск