Старонка:Шыпшына (1927).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

Ты-ж казала калісьці увечар,
што ня будзе ў жыцьці перагас,
а цяпер — долу хіляцца плечы,
ня выходзіш вясны сустракаць.

Выйдзі ты на дарогу у поле,
паразьвей у туманах свой сум,
і ня будзе тужлівага болю —
мы спаткаем вясну.

8-III—1927 г.
Менск

|}