Старонка:Шыпшына (1927).pdf/5

Гэта старонка была вычытаная

… І краскі, і словы завіў у вянок,
зьвязаў шаўкавіцай-травою;
для водару — кветак ня пырскаў віном —
крынічнай апырскаў вадою.

Ні сябру, ні брату, ні сёстрам сваім
і, нават, ні дзеўчыне русай
я гэты шаўковы вяночак завіў, —
завіў я яго Беларусі.

29-III—27 г.
Менск