Старонка:Шыпшына (1927).pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЯЎЧЫНА

Схіліўся вечар над калінай,
каліна зьвісла над вадой:
лісты палошча ў ветравіньні,
лісты сінеюць пад імглой.

І доўга, доўга пад калінай
бялела постаць, як туман.
Каго чакаеш ты, дзяўчына? —
вятры гавораць, што няма.

Няма! — зашастаў вецер лісьцем,
каліна зноўку над вадой…
— Ты-ж, любы, кляўся мне калісьці
змаганьнем вечным, барацьбой…

І я клянуся ў гэты вечар
таму, жыцьця хто не прадаў…
.........
Вада цалуе белы плечы,
хавае дзеўчыну вада.

Зіма 1925 г.
Менск