Старонка:Шыпшына (1927).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

СЁНЬНЯ Я ЎСПОМНІЎ

Сёньня я ўспомніў той вечар —
зоры трымцелі ў прасторах,
коні ірзалі ў зарэччы,
змрокам закрыліся горы.

Месяц купаўся у зыбкай
боязі сіняй ракі,
вецер гарэзьлівым згібам
песьціў лістоту ракіт.

Там, дзе спляліся бярозы
шоўкам расплеценых кос,
падалі звонкія росы,
шастаў пасьпелы авёс.

Вусны пад колер брусьніцы,
стальлю — блакіты вачэй…
Любая, вобраз твой сьніцца,
сьніцца, і сэрцу лягчэй.

Не, ня учуюць мой лямант —
сьцісну далонямі скронь.
Чымсь ў беларускай сялянкі,
сіньшых вачэй няма скрозь.

Зіма 1925 г.
Менск