Старонка:Шыпшына (1927).pdf/58

Гэта старонка была вычытаная

МЕСЯЦ НУРЦУЕ

Месяц нурцуе ў бяздоньні
ціхай узрочыстай сіні,
можа і ён—бяздомнік —
кельлі нябеснай схімнік.

Бачыў я часта ў маленств е
толькі цяпер узяў толк:
люба яму пры гасьцінцы
песьціць бярозавы шоўк.

Я — што і месяц — бяздомны:
дзе і калі прытулюся?
Гэта, хоць можа, ўсё роўна, —
я-ж бы хацеў ў Беларусі.

Там, дзе над возерам сінім,
сіньшым за колер нябёс,
зоры губляюцца, гінуць
ў шоўку зацьвіўшых бяроз.

12-V—26 г.
Менск