Старонка:Шыпшына (1927).pdf/59

Гэта старонка была вычытаная

НЕ СПАЗНАЛІ МЯНЕ

Не спазналі мяне — валацугу
ні суседзі, ні родная маці:
перайшоў адзінока лугам
і ня вышаў ніхто сустракаці.

Мо‘ забыліся ўсе, што жывы я,
толькі я на усіх не забыўся.
Вось і клёны, і вербы крывыя —
я за іх на чужыне маліўся.

Праўда, усё зьмяніла свой колер,
і вярба пад акном пасівела,
толькі поле, радзімае поле
ўсё такое-ж шаўковіста-белае.

Толькі неба празрыста-сіняе
з усьмешкай ранейшаю зор.
Шмат загінула, шмат загіне, —
поле й неба ня зьменяць узор.

13-V—26 г.
Вуса