Старонка:Шыпшына (1927).pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

РАСЬЦЬВІТАЙ

Расьцьвітай, мая шыпшына,
разьвівайся без мяне,
з тваіх кветак мо‘ дзяўчына
для мяне вянок зьвіе.

Я прыеду тады ўвосень —
не завяне цьвет-вянок
так, як вяне чорных косаў
на плячох нязьвіты шоўк.

Папрашу дзяўчыну шчыра,
хай узложыць мне вянок.
...........
На палі прыду чужыя,
капнуць сьлёзы на пясок!

Не для сівых кос дзяўчына
залаты віла вянок.
Адцьвітай, мая шыпшына, —
зацьвітай сыры пясок!

Вясна 1926 г.
Вуса