Старонка:Шыпшына (1927).pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

НЯ КУВАЙ, ЗЯЗЮЛЯ

Ня кувай, зязюля, ня кувай два разы;
бо параніш думы, — сэрца апаразіш.

Без тваіх здагадак, без тваіх казаньняў,
агартае душу смутак адцьвітаньня.

Бо здаецца сэрцу, бо здаецца часта,
што і я сягоньня дажываю шчасьце.

Толькі думы шэпчуць, толькі думы кажуць,
што жыцьцё у песьнях далавах ня зьляжа.

І ліюцца песьні, і ліюцца словы,
хоць і ные сэрца — ня хмурнеюць бровы.

Ня кувай, зязюля, ня кувай два разы:
бо і думы раніш, — сэрца апаразіш.

16-VII—26 г.
Вуса