Старонка:Шыпшына (1927).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

Я ХАЦЕЎ-БЫ

Я хацеў-бы рассыпаць прасторам
беларускіх маўклівых палёў
радасьць ціхую шоўкавых зораў
і вяночкі узрочыстых слоў.

Не мая толькі гэта доля
ціха пець, а ня ў роспачы выць:
дацьвіла мая радасьць у полі
ў зыбкіх хвалях аўса і травы.

Толькі веру, што прыдзе — і скора
‘шчэ няведамы лірнік дасюль;
засьпявае — пасыплюцца зоры,
і далёка пракоціцца гул.

25-IV—26 г.
Вуса