Старонка:Шыпшына (1927).pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

ДРЫЖАЦЬ У ШЭРАНІ

Дрыжаць у шэрані бярозы,
бялеюць сьнежныя палі.
Зімы вясёлкавая россып
убрала срэбрам тапалі.

Трымціцца сонца на завеях,
і гурбы сьнегу да вакон. —
А я пайду, дзе ветры веюць —
імклівых дум рассыплю звон.

Палі маўчаць у белым сьнезе…
Каму я радасьць панясу?
Вясною можа на начлезе
я запляту яе ў касу.

Люблю вясну, зіму, завеі —
жывём у гэтакі мы час:
жыцьцё вясною пунсавее,
зімою радасьць на вачах.

Сьнежань 1925 г.
Менск