Старонка:Шыпшына (1927).pdf/75

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАШАЛЯСЬЦЕЛА

Зашалясьцела ў лісьці клёнаў,
зашалясьцела звонам серабра…
І з ветлаю падзякаю-паклонам
схілілася над рэчкаю вярба.

Так думы, быццам з хмары дождж,
ліюцца песьняю на ціхія сады…
А хто так ветліва успомніць нашу маладосьць,
каб быць самому маладым?

10-VII—27 г.
Вуса