Старонка:Шыпшына (1927).pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

КЛЁН ЗАВЯУ

Клён завяў ды стаіць у раздум‘і,
галаву апусьціўшы у дол:
паляцелі лісты, быццам думы,
паляцелі зямлі на прыпол.

Я і сам прыціхаю пад клёнам:
паляцець залатым-бы лісьцём
ды упасьці далёка… з паклонам
перад новай красой і жыцьцём.

Я іду, і лісты адлятаюць;
і чамусьці хмурнее мой твар:
здэцца-б сэрца аддаў разьвітаньню —
у няведамым шмат хараства.

18-VII—26 г.
Вуса