Старонка:Шыпшына (1927).pdf/79

Гэта старонка была вычытаная

МЫ ВЕЧНА ІМКНЁМСЯ

Мы вечна імкнёмся да зораў, у высь,
прыходзім, а думка ўсё далей імкнецца,
і добра, што шчасьця ніяк не злавіць, —
бо радасьць пры шчасьці ня радуе сэрца.

30-III—27 г.
Менск