Старонка:Шыпшына (1927).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

НЯ МАЕМ МЫ СРЭБРА

Ня маем мы срэбра, караляў,
і скарбы ўсе наскія просты:
з заходу да ўсходу над краем
красы залацістая россып.

З вазёраў, лясоў і палёў,
з багністых, прадоністых нетраў
сабраў гэту россып — золата слоў,
няхай не разьметаюць ветры.

23-III—27 г.
Менск