Старонка:Язэп Варонка.pdf/11

Гэта старонка была вычытаная

ў Менску і 19 лютага менскія бальшэвікі, абьявіўшы ўсенародна аб тым, што яны не выежджаюць і іх ўлада — моцна, як ніколі, самі між тым, подобна да пранцузаў у 1812 гаду, сталі грузіць на вазэ і сані свой ( і чужы) скарб. А 7-ай гадзіне ў вечэры ўся бальшэвіцкая ўлада ў Менску, вядомая да гэтай пары пад назвай „Рады Народных Камісараў Заходняй Вобласьці і Фронту“ разлеглася ў колькіх вагонах на вагзалі Маскаўскай чугункі, і, акружыўшы сябе кулёмётамі і броневікамі, ваевала з чугуначнай адміністрацыёй за хучэйшую… адпраўку. іх ў Смаленск.

Ў гэту пару беларуская ўлада ў месьці стала ужо легальнай. Яна хутка сабрала ўсе свае жывыя сілы, аслабаніўшы на волю ўсіх арештованых бальшэвікамі. Споўняючы Камітэт Рады 1-шага Ўсебеларускага Зьезду разам з Цэнтральнай Вайсковай Радай стаў займаць ўсе урадовыя будынкі, і, увайшоўшы ў сувязь з ўсімі дужэйшымі нацыянальнымі арганізацыямі нацыянальных меньшасьцяў, на ранку 20 лютага абвесьціў 1-шай Устаўнай Граматай сваю ўладу на ўсёй Беларусі.

21 лютага Споўняючы Камітэт Рады 1-шага Ўсебеларускага Зьезду, папоўнены прэдстаўнікамі жыдоў, палякоў, велікарасейцаў і літвіноў, утварыў першы урад пад назвай Народнага Сэкрэтарыяту, а сам, склікаўшы Раду Зьезду, прыняў на сябе заканадаўчыя функцыі.

Прабаваўшыя разьвернуць сваю працу ў Менску польскія легіанеры, прызналі права беларусоў,