Старонка:Язэп Варонка.pdf/12

Гэта старонка была вычытаная

абрабаваўшы аднак колькі польных скарбніц на агульную суму больш за 12 мільёнаў рублёў.

Прызнаньне палякамі права беларусоў на Менск было болей угаворным ніж фактычным, што далей дало сябе чуць.

Між тым нямецкія уланы збліжаліся да Менску. Беларуская ўлада, с кожным днём заваёвыўшая ўсё большы і большы ўплыў на жыхароў, пастанавіла застацца на мейсцы і чэкаць немцаў. Ўвайшоўшы ў Менск, першы нямецкі эшэлон быў ўрачыста спатканы палякамі. Толькі некалькі гадзін пазьней адбылося пабачэньне немцаў з беларусамі, на якім беларусы заявілі немцам, што яны зьяўляюцца гаспадарамі краю і будуць абхозіцца з немцамі, як з гасьцямі.

На справі выйшла іначэй. Пачыняючы ад 25 лютага 1918 г. ўлада беларусоў стала зьменьшацца, а хутка абмежэвалася толькі нацыянальна-прэдстаўніцкай і дарадчай працаў. Што ж датычыць палякоў, то немцы адправілі іх спачатку з Менску ў Бабруйск, у раёні якога польскія легіоны знайходзіліся яшчэ колькі тыднёў, а потым і зусім абэзброілі і расфармавалі іх.

9 сакавіка 1918 г. Спаўняючы Камітэт II-гой Устаўнай Граматай абвесьціў асновы Беларускай Канстытуцыі, а 25 сакавіка Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, утворэнная з Спаўняючага Камітэту і Рады 1-шага Ўсебеларускага Зьезду, III-цяй Устаўнай Граматай дэкляравала незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі ў межах, дзе