Старонка:Язэп Варонка.pdf/20

Гэта старонка была вычытаная

Беларускай і Літоўскай Рад.

Перэнёсшыся ў Коўну, установы Міністэрства Беларускіх Спраў пачалі там беларускую працу спачатку, утварыўшы аднак нелегальную сувязь з прэдстаўнікамі Міністэрства ў польскай акупацыі. Беларускае войска пачало ў Коўні арганізавацца на нова, і ў летку 1919 году ужэ зьявілася, як асобная частка, на фронці: на паўночным — пехота і на паўдзённым — конніца. Разьвілася шырокая інфармацыя ўсіх прэдстаўнікоў чужых дзяржаў у Літве, асабліва Амэрыкі, Пранцыі, Англіі аб палажэньні беларускай справы; ўсе прэдстаўнікі ад Міравой Нарады з Парыжа, якія наезджалі ў Коўну (а да красавіка ў Городно) атрымлівалі ад Міністэрства Беларускіх Спраў ўсестароньнее асветленьне беларускага пытаньня.

Між тым і Вэрсальскі Мір быў падпісан. Ўсе заходы беларусоў спачатку аб абароні Беларусі ад палякоў, а затым аб устанаўленьні людзкіх адносін палякоў да акупаваных абшараў (калі польскія легіоны йшлі на ўсход па распараджэньню маршала Фоша!?) ні да чога не прывелі.

V.

Дзеля болей яснага агляду ўсёй беларускай справы за апісываемы час, патрэбна яшчэ адмеціць жыцьцё беларусоў пад бальшэвіцкім, а потым і польскім панаваньнем у той час, калі беларускія дзеячы рабілі справу ў Літве і заграніцай. Раней было сказано, што колькі беларускіх „палітыкаў“ перейшло на польскую арыентацыю, гэта ў тым