Старонка:Язэп Варонка.pdf/21

Гэта старонка была вычытаная

сэнсі, што „толькі Польшча можэ адбудаваць Беларусь“, с кім толькі і трэба быць беларусам у хаўрусе; з другога боку так сама колькі адшчэпенцаў прытулілася і да бальшевікоў „Савецкай Расеі“, „хаўрус з якой нёс ўсе зямныя дары беларускаму народу“. За час быцьця немцаў у Менску, „беларускія бальшэвікі“ працавалі ў Смаленску, але дзеля таго, што яны не маглі там разьвіць значнай палітычнай работы, маючы ў сваім распараджэньні вельмі невялічкую часьць Беларусі, яны пастараліся зрабіць свае „каінава дзела“ пасьля выхаду немцаў з Менску, а, ласьне, — ў студзеню 1919 году.

Патрэбна тут зьвярнуць увагу на тое, што да гэтай пары бальшэвікі абражалі і высьмеівалі ня толькі тэрміны, „Беларуская Рэспубліка“, „Незалежная Беларуская Рэспубліка“, але і самую назву „беларус“; быўшы раней да немцаў урад іх у цэнтру Беларусі — ў Менску называў сябе не іначэй, як Народным Камісарыятам Заходняй Вобласьці і Фронту. Цяпер жа, апіраючыся ня толькі на „беларускіх бальшэвікоў“, але і прыймаючы пад увагу тую працу, якую зрабіла ў нямецкай акупацыі Рада 1-га Ўсебеларускага Зьезду, а затым і Рада Рэспублікі, маскоўскія бальшэвікі, хлынуўшыя ў Менск, абьявілі там асобым маніфэстам „Незалежную Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку“. Ясна, што гэты крок быў пабудован на старым езуіцкім законе: для дасягненьня мэты — ўсё мажліва! Бальшэвікі прыцягнулі да сябе патребныя ім грамадзкія і палітычныя групы, скарысталі іх для ўзмацаваньня сваёй ўлады,