Старонка:Язэп Варонка.pdf/29

Гэта старонка была вычытаная

стаіць у вельмі цяжкім палажэньні. Выдаваць часопісі і пабеларуску зьявілася можнасьць толькі пасьля заняцьця легіонамі Менску і то не хутка. Ў восень 1919 году пачала выдавацца ў Менску, полёнафільская вестка — „Звон“, якая за ўдыганьне перэд Начальнікам Польскага Панства, не спадабалася нарэт бліжэйшым прыяцелям кіраўнікоў яе. Праз нейкі час гэту вестку зачынілі самы выдаўцы і пачалі выпускаць другую штодзённую газэту — „Беларусь“, якая да 1920 году утрымалася. Апроч таго, беларускія ксяндзы выдаюць у Вільні сваю каталіцкую газэтку „Крыніца“, дзе больш гавораць аб уніі, ніж аб бэзварунковым ўводзе беларускай мовы ў касцеле. Там же выходзіць яшчэ і яўна полёнафільскі тыднёвік „Беларускае Жыцьцё“, Больш ні ў Вільні, ні ў Городні німа ні воднай беларускай газэты; выдаваўшыеся перэд тым — у Городні „Родный Край“ і „Бацькаўшчына“, а ў Вільні „Беларуская Думка" і „Нежалежная Беларусь“ за вельмі праўдзівыя словы, альбо забаронены ўладай, альбо зачыніліся з поваду „пераводу“ іх кіраўнікоў і супрацоўнікоў з рэдакцыяў у турмы.

У Коўні выдаецца ад верасьня 1920 году ілюстраваная беларуская „Часопісь“, як вестка беларусоў у Літве, а так сама ў беларускіх частках Літоўскай Арміі выходзіць свая газэтка „Варта Бацькаўшчыны“. Ў Рызе беларускімі рэспубліканцамі выдаецца журнал „На чужыне“, а ў Бэрліне выходзяць на нямецкай мові „Весьці Беларускага Прэс-Бюро“. Далей — ні на Украіне, ні ў іншых дзяржавах