Старонка:Язэп Варонка.pdf/5

Старонка праверана

апазыцыйных нацыянальных арганізацый, у тым ліку і беларускіх.

Народ левеў ва ўсіх пытаньнях. Арганізаваны на першым беларускім зьездзі ў сакавіку-Беларускі Нацыянальны Камітэт, у летку 1917 году павінен быў уступіць свае права на абьеднаньне ўсяго беларускага народу заменіўшай Камітэт—Цэнтральнай Радзе Беларускіх Арганізацый і Партый, перэважываючае палажэньне ў якой заняла старэйшая, спраўляўшая тады 20-цілецьце свайго: істнаваньня,-Беларуская Сацыялістычная Грамада.

У гэты час, як ў краі, так і на фронці,-ўсюды шпарка сталі расьці беларускія арганізацыі, у большай сваёй часьці-палітычныя, а так сама і прафэсыянальныя, культурнапрасьветныя, бежэнскія і іншыя.

Менск стаў цэнтрам беларускай палітычнай работы. Ад яго не адставалі беларускія арганізацыі Петраграду і Масквы: у першым знайходзіўся Центральны Камітэт Беларускай Сацыялістычнай Грамады, Беларускае Таварыства помачы пацярпеўшым ад вайны, Беларускае Предстаўніцтва ў Асобай Нарадзе дзеля апрацаваньня Закону аб выбарах да Ўсерасейскага Устаноўчага Збору; ў Маскве рабіла шырокую працу многатысячная па ліку сваіх членаў бежэнская арганізацыя непалітычнага характэру Беларуская Народная Грамада, якую падтрымлівалі, як сацыялісты, так і Хаўрус беларускага праваслаўнага духавенства.