Старонка:Язэп Воўк-Леановіч Мова Скарыны.pdf/15

Гэта старонка была вычытаная

28б, ниць—ib. 30, домочадець—ib. 30б, конець—ib. 94; Исх.: отци—З, девици—ib., пугвиць—68, венець—ib», і інш.

Цьвёрдасьць губных на месцы адпаведных мяккіх у царкоўна-славянскай і вялікарасійскай мове. Кн. Бытія: выпустилъ голуба—18, и голуба—28; цьвёрдага в ня знойдзена ва ўсёй кнізе. У кнізе Исход толькі осмъ, 10. Левит: кровъ скотины. Юдифь: Юдифъ. Апост. 1525 г.: церковъ, есмъ—13б; любов (?).

Ч, ш на месцы стара-славянскага (шт): жечи (у інш. мясцох—палити)—Л. 13б, помочи—Эст. 21б, стеречи, намолвяючи, паметаючи—Апост. прадмова: нехулячи,— Корынф; товаришъ —Апост., прадмова.

Адваротная зьява—замены сучаснага вялікарасійскага ш на щ, шч тыповая для беларускай і украінскай жывых моў—у словах: горщокъ—Лев. 14б, горщекъ, горщками—Уладз. щ на месцы ст.-сл. ск: дощекъ, дощку, дощка і пад. (ст.-сл. дъска) пущаете—Уладз.; щ на месцы в.-р. ортогр. сч: щасливъ—Б. 71б; щасливъ—Уладз.; нават щхание—ib.

Захаваньне г у ст.-слав. групе гн, тыповае для сучасн. белар. м., сустракаем і ў Скар.: протягнул, протягни—Уладз., стогнание—ib.

Падвойныя зычныя, як паказаньне доўгага вымаўленьня зычных у пэўным палажэньні (на месцы ст.-сл. НЕ, в.-рас. ье): беззаконне - Д. 12, искорененне; въспоминанне, возданне—Уладз.

Мяккасьць насавога Н на месцы в.—р. цьвёрдага: должиня, вы­шиня, — Б. 16 б.

Уставачныя зычныя—д, т: борздыя, борздо, борздей (ст.—слав. бръзы), якія захаваліся і ў сучаснай жывой беларускай мове; раздроушишя— Ц. з кн., - блесткъ,—Л. 25.

Ж на месцы стара-славянскага жд (праслав. dj)—рыса агульная ва ўсходня-славянскіх („рускіх") мовах:

Понарожении— Б. кі-зр., выхожаше—іЬ. 24, первороженнаго—ib. кк;—наагул формы з ж на месцы жд у Скарыны—зьява звычайная: о одежи—Л. 4б, заповежь—ib., 13, гражане Ю. 12, ко кажению— Исх. 69 і мн. інш.

Выпадзеньне зычных (д, т, в, л): серца Б. 16, в серци—ib. ЗОб, о празницехъ—Л. 5б, на празники—іЬ 3; равночесную—Апост., 2-е пасл. Пятра: вымовитися, невымовный—іЬ. Рым. 6б, але побач: вымолвяется; раныи и позныи—Другазак. XI, 14 черчетаго—Исх. 74, вышэйпрыведзенае—щасливъ Б. 71б і інш.

Мена ч і ц, якая сустракаецца ў сучасных говарах на тэрыторыі старажытнай Полаччыны, мае адбітак і ў мове Скарыны, але не так выразны, як гэта паказана у П. Ўладзімерава. Гэткія яго прыклады, як девичину о(т)цу—В. 43.[1], зачепяще удица, печи, печите, родиць, купецьска,—далёка не зьяўляюцца пэўнымі прыкладамі на мешаніну ч і ц.

Девичину"—Можна разглядаць як вынікі ўплыву звычайнага жывога беларускага прыметнага — дзеўчын (напр.—„дзеўчына хустка", параўн. таксама в.-р. „девичий“) „зачепяше"—таксама звычайнае бела­рускае вымаўленьне; у беларускай мове ня толькі ў цокаючых гавор­ках, але і ўсюды кажуць: зачапіў, чапляць і пад., так што тут мы маем звычайнае агульнабеларускае—па сваім фонэтычным складзе- слова, узятае ў славянскай форме imperfect'а.

Речи, речите—па аналёгіі з пячы, пячыце і пад. формамі. У слове „купецьска“ магчыма звычайная асіміляцыя стара-славянскага і стара- рускага ч (купечьскь) наступнаму с, што ў сучасным беларускім (дый

  1. Гл. П. В. Владимиров. Докт. Фр. Скорина... стар. 275-276.