Старонка:Язэп Крушынскі. 2-я кніга (1932).pdf/191

Гэта старонка не была вычытаная

ён павінен вярнуць. Ого, такія грошы! Ня жартачкі. Анэкдотамі гэта майму новасьпечанаму дзядзьку не абыдзецца.

— Дзядзька Язэп! На млын клічуць! — сказаў нехта пад вакном.

— Ах чэрці! Пачытаць не даюць.

Зноў скамячыў ліст, сунуў у кішэню і пабег у млын.

Толькі позна ўвечары вызваліўся Крушынскі ад працы ў млыне. Пад вечар зноў распагодзілася. На дварэ было вельмі цёпла. Крушынскі сядзеў пры адчыненым вакне і піў гарбату. Над лямпай кружыліся матылькі. Стэфка, цяперашняя жонка Крушынскага, сядзела побач. За апошнія чатыры гады яна пакруглела і як-бы пастарэла на 10 год. Вочы, раней бліскучыя, іскрыстыя, паблеклі, страцілі свой ранейшы колер. Ва ўсім яе целе няма ўжо болей дзявочай рухавасьці. Яна лянівая, вечна заспаная, часта пазяхае. Нават голас яе зьмяніўся. Няма ў ім ранейшых зычных пераліваў. Рукі яе заплылі тлустасьцю.

— У мельніка заўсёды тлусьцеюць сьвіньні, каровы і жонка, — часта жартаваў Крушынскі.

Стэфка спачатку, пакуль ня прывыкла да гэтага жарту, злавалася, называла мужа „хамам“, „дзярэўняй”, а пасьля перастала ўвагу зварочваць: ленавалася. Усім сваім выглядам яна гаварыла адно:

— Я сытая. Хачу спаць.

П’е Крушынскі гарбату і часта кажа да жонкі:

— Ідзі спаць, Стэфка.

— Дай ліст раней пачытаем. Цікава, што піша цёця.

Крушынскі дастаў з кішэні скамечаны Ліст. Ён чытаў ў голас, а Стэфка слухала:

„Дарагая, мілая Стэфачка.

Можаш мяне павіншаваць. Знайшоўся мой муж і твой дзядзька, Антон Сяргеевіч Мятлоў. Я нядаўна атрымала ад яго ліст. Ён мне піша, што быў на Каўказе пару год агрономам. Потым за штосьці яго судзілі і выслалі на дзесяць год. Ён просіць у мяне, каб паслала яму трохі грошай. Просіць прабачэньня, што са мною так абыходзіўся, піша, што калі пабачымся з ім некалі, дык мне аб усім падрабязна раскажа. Інакш, піша ён, тады рабіць ня мог. Ня ведаю, як іншыя на маім месцы зрабілі-б, алё я паслала яму з апошніх грошай трыццаць рублёў. Я цяпер на службе ў аднэй установе, машыністкай. Налаўчылася, як трэба было самой карміць і гадаваць дзяцей. Гора навучыла. Хаця злосьць бярэ. За ўсе гады ні капейкі ня прыслаў для дзяцей. Што з ім такое было, які злаўчынак, я ўцяміць не магу. Ён-жа рэволюцыянэр з 1905 году. Дзеці падрасьлі за гэты час. Можа-б ты прыехала да мяне ў госьці? Прывітаньне твайму мужу. Вось і давялося тады мне пазнаёміцца з Крушынскім, а як прыехала пасьля атрыманьня