Старонка:Якім Бяздольны (1914).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

Ад аўтора.


Жывучы паміж простых людзей, кожны раз, як толькі дзе зьбярэцца два-тры- челавекі — мужыкі ці бабы — а найбардзі старыкі, — давядзецца наслухацца дужа многа ці вясёлаго, ці маркотнаго, але адзінакава цікаваго.

Хто маець ахвоту, як можна бліжэй знаёміцца з жыцьцём народу, з яго душой ці іншым чым, каб дабыць сабе тэмы для літэратурнай працы, таму бяспрэменна трэба бываць — і на хрэсьбінах, і на вясельлях, і на хаўтурах, і на талоках, і на дажынках, і на купальлях, і на ігрышчах, і на дзядох, і на кермашах, і на ўсякіх валасных і селянскіх сходках. Тутака можна пачуць і увідзець тое, чаго седзючы ў пакоях ніколі не пачуў-бы і не ўбачыў--