Старонка:Якім Бяздольны (1914).pdf/6

Гэта старонка не была вычытаная

бы; можна нахапацца такога матэр’ялу да катораго так сама седзючы ў пакоях ніколі не дадумаўся-б.

Ня толькі да тых пісьменьнікаў, хто мае і талент і глыбокі розум, хто ўсюды ясьней бачыць, — чутчэй чуіць, усюды болі чаго набярэцца і лепі апрацуець, — але і да працоўнікаў сярэдней рукі і да ўсіх тых, хто маець хоць невялічкую здольнасьць і ахвоту да літэратурнай працы зьвертаю я свае словы.

Калі толькі вас ня гонюць, трапляйцеся быць ўсюды там, дзе пры добрым ладзі, пры добрым парадку і пры добрых справах зьбярэцца куча народу. Нават калі стабуніліся людзі, каб хахлы дзяліць, а вы гэтаму можэця перашкодзіць — пхайцеся і туды: і да злога не дапусьцеця, і даведаецяся, што й за што, а гэта патчас бываець натта цекава.

Дужа раю не мінаць і карчмы. Яно вядома, хто гарэлкі ня пьець, той і чаду яе ня любіць, і таму, вядома, прыкра у карчму заходзіцца, — але гэта не беда: і ў карчме сілком у рот на ліюць і дарма не даюць, — калі цябе чарка псуець ня пій. За тое другіе, калі не за натта выпьюць, дык сябра сябру раскажэць тоя, чаго пэў-