Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

ЯК ВЯСНУ ГУКАЛІ

А лесу, мой лесу, што ты не зялёны?
А як-жа мне, лесу, зеляному быці:
Сколькі было пташак — усе паляцелі,
Толькі засталася шэрая зязюля —
Й тая кукавала — к сялу прылятала“…
Вясновая песьня

Па бруднай вясковай вуліцы гаварліва разьбегліся павадкі. Сьнег на палёх растаў, толькі ў далінах застаўся ляжаць шэрым насьцілам. Вуліца. ў неўгамонным разводзьдзі раскідывае ў бяздонную сінь розныя зыкі — чыстыя, па свойму зразумелыя ў тахтах сэрцабоя. Вуліца скажа табе роднае і ласкавае слова, абойме цябе сваім чуцьцём да вясны — і пабягуць думы па ўсіх дарогах, зарунеюць, як зелень збожжа ў полі…

Хаты ад сонца пачарнелі, зажурыліся і павесялелі. Узімку былі сьнегавыя сьцюжы, вясною — цяплынь сонца.

На прывольлі лашчыцца вясна з сонцам ды цалуюць чорную зямлю проста ў яе сакавітыя грудзі. Тут яны абодва маладыя, вясёлыя, зялёна-радасныя — бы першы сьпеў сэрца. Бывае ўцішку, — засаромяцца, тады ўздрыганешша сэрца, пачуеш паца-