Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

А як-жа мне, сялу,
Вясёламу быці? —
Сколькі было дзевак —
Усе замуж вышлі,
Толькі засталася
Молада Маланка-а…

І нейкі жаль праносіўся ў грудзі за ўсё тое, што ў песьні. Заборыстыя ды маладыя дзявочыя галасы цягнулі прыпеў роўна, з пералівамі, калыхаліся неадрозьненыя словы.

Песьня апавядала пра долю-шчасьце.

Молада Маланка.
К татухну хадзіла,
Молада Маланка
Татухну прасіла:
Аддай мяне, татка,
Аддай мяне, родны,
Недалёчка замуж —
Страха ды з страхою,
Мяжа ды з мяжою…
Э-эй… мяжа ды з мяжою!“..

Дзяўчаты маладыя, у разнаколерных хустках. Яшчэ амаль ня было вясны, а твары іх ад прыпёку загарэлі і кажуць аб першых кветках вясны — пралесках.

А Пёкла стаіць у чарадзе дзяўчат і сумуе — гора яшчэ не зажыло. Даніла ходзіць па беразе ракі ды пільна глядзіць, як сплываюць з трэскам крыгі, з нянацку пазіраючы на карагод з дзяўчат…

Пелі яшчэ шмат песень.

Помню я іншыя песьні. Пелі гэтую песьню дзеўкі ў супрадках, пад грабянямі, і матыў яе быў такі