Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

журботна-вясельны, што і цяпер, калі чую песьні вясны, застаўся ў памяці, пранік у істоту душы ды ўзварушыў ўспаміны…

…Ой-ды карчо-о-мачка пры дарозе…
Ой, мілы мой, любы мой,
Куды едзе, куды йдзе-эць —
Карчо-о-мачкі ня міне-э-ць…

Тады шэрань вісела кавалкамі на цёмных вокнах, а за вакном ляжаў белы-белы сьнег. Усхліпваючы гарэў аганёк лучыны… Сьпявалі шмат песень — і ўсё пра цьмянае жыцьцё вёскі, пра ціхія ласкі ды радасьці жыцьця.

І, здаецца-б, вечна слухаў іх.

Яны гавораць такое блізкае, такое роднае.

А то яшчэ — стаялі дні прыгожага лета. Белабрысае сонца рагатала ў небе і спускалася на зямлю жоўта-чырвонымі касьнікамі. Запляталіся касьнікі ў касу маладзіцы-восені. Калыхаліся соннай смагай кудраватыя бярозкі, разам з песьняй жней гулі жніўныя песьні. А песьня дзіўна-чароўная, вясёлая, з таемным смуткам…

Калыхаў зорны вечар думкі.

А гэта было вясною. Можа й таму весялей здавалася песьня?..

Яны гукалі вясну ў жыцьці — яшчэ лепшую, прыгажэйшую вясну… Адлець пелі песьні — гукалі вясну. На просты лад-матыў хвалілі ды ганьбілі тое, што, было хараством і ненавісьцю. У стара-непазбыўнай песьні было і прыгнечаньне, і ядраныя жаночыя сьлёзы, як журавіны, і пракляцьце ўсяму старому. Тады была перамога ў песьні, як новая мэлёдыя асыпала вакольле прыгажэйшымі словамі.