Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

„СЯЛЬЧАНЕ“

Сяло-ж, маё сяло, што
ты невясёла?“.
Песьня

I

Як прыходзіць вясна з сонечна-залатымі днямі, тады мне хочацца думаць ды разважаць аб мінулым, уявіць гэта сябе так, каб яно ў памяці было яскрава і проста. Каб усё гэта перажытае прайшло скрозь кроў і сэрца, каб спляло сёнешнее — прыгожа-слаўны вянок, адкінуўшы ўсю брыдоту і подласьці, што калі-некалі плямілі сэрца. І ў астачу, усплыла каб поверх за ўсяго чыстая радасьць, — як вясна, як буйны шолах зялёных лісточкаў над крыніцаю крыштальнай вады.

А можа так і ня бывае?

І тады, аднекуль, з самай глыбіні сэрца, вынікаюць словы: ці то даўно забытыя, ці-то проста не ўяўленыя праз істоту:

„Калі жыцьцё нікчэмна і змрочна, як старое забруджанае вогнішча — прыходзіцца чысьціць і аздабляць яго за кошт ад сваіх пачуцьцяў, сваёй душы і жаданьняў“…