Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

Мне-б хацелася тады сабе і другім расказаць нешта вельмі шырокае ды нязвычайна простае — з глыбіні таго, што ёсьць, ну, хоць-бы так проста, як гэты сонечны вясновы дзень!

…Зусім нядаўна растаў сьнег. Узімку ён быў надта белым, а цяпер — за сялом, у далінах ды ў ганавах ляжыць зьмешаны з гразёю і розным брудам. Зямля ўжо стала чорнаю і цьвёрдай. Вось так-жа,--думаецца мне,--калі небудзь людзі бываюць чыстымі, а потым іншыя стануць бруднымі, а як заяскравіць сонца, апаліць чалавека, тады мусіць ён быць ізноў чалавекам, крамянымі, як зямля цяпер, адчуваньнямі сваёй існасьці й чыстаты“…

А сяло Чмарава на ўзгор‘і — вялікае, а хаты параскіданы, як папала; некалькі двароў ёсьць новых, а то ўсе старыя, з абваленымі вугламі. У гэтым відно быццам нейкае нядбайства чмараўцаў: „абы як было, абы жыць можна!“ Усё гэта старое, атуленае рызьзём, выказывае сваю сталую постаць. Хочуць чмараўцы перайці к нечыму новаму, усё зьбіраюцца, ды аніяк ня могуць гэта зрабіць: ці-то сілы не хапае, ці-то мяккая павольнасьць ды цішыня ўва ўсём. Але ёсьць буры і ў цішыні, і ў маленькім ёсьць штосьці вялікае і трывожнае. Адны з чмараўцаў думаюць зрабіць на сваём полі шырока-палосіцу, другія — перайці на хутары, бо вельмі ўжо абрыдла абыякавасьць гэта — усё тое, што зараз ёсьць…

Раніцою я адчыніў у сваёй хаце вакно, што выходзіла на вуліцу. У хаце ўжо поўна мух, зьвіняць аб шыбы вакон, а на двары, заваленым розным старым лам‘ём, даўно „таўкуць камары мак“.

Вуліца ня роўная, крывая; тут шырокая, а пры канцы зусім звузілася. З кожным днём прасыхаюць