Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

сыя, ружовыя, з рознымі колерамі. Макару чамусьці зусім ня сьмешна, толькі калі загаварыў той пра яр, дык устрапянуўся. Ён цяпер заняты пільнай і патрэбнай справай — наганяе на колы шыны, а стук ад жалеза далёка разносіцца; жалезны лёскат, бы камень а камень:

— Тт-у-ук!

— Тт-у-ук!

Роўныя ўдары носяцца рытмічна над сялом, крые іншыя галасы, ахутвае ціхі гоман, што над рэчкай, шум хвой у бары…

Хістаючыся, прайшоў па вуліцы адвечны п‘яніца — Курыла Жук, чалавек без усякай працы, хоць гаспадарка ў яго й ёсьць; прывык ён да гарэлкавага паху і ня можа хоць на адзін дзень адарвацца. Чорны, як у сажы, мармочыць нешта, разводзячы рукамі. Тады ўгледзіў на страсе дзеда Гаўрылу, які перакрываў клець. Застанаўліваецца супроць, сярод вуліцы. Бяз гумару Жук ня можа й тут абыйсьціся: уцяміў на галаве дзеда старую аблавухую шапку.

— Дзед, — кажа ён — ці ня вясна ўжо прышла — га? Зьмяніў-бы ты гэтую аблавухую шапку, а то ўжо, як кажуць, на спакой пара…

— Ат, і без твае рады абыйдуся, ідзі сабе, куды йшоў!

Дзед пачынае ад зьнявагі злаваць, а Курылу Жука забірае большы гумар; папраўляе картуз на карак, і пачынае ізноў:

— Як-жа гэта бяз рады другіх людзей абыйсьціся можна? На што-ж гэта цурацца людзей? Э-эх, Хю-юдзі-і!.. А зьмяніць шапку трэба…

— Мая, дык і зьмяню — чаго-ж там…

Я гляджу далей — і мне робіцца сьмешна.