Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

Некалькі дзён таму назад мы ўзворвалі тут з бацькам, тады было працаваць цяжэй і марудней, ходзячы за плугам; тады віселі на небе дажджавыя вясновыя хмары, і настроі былі ў людзей: як-бы гэта хутчэй паехаць да хаты, каб не засьпеў дождж, а то прыб‘е зямлю, дык яна стане цьвёрдай і бараною дзеравянаю яе ня возьмеш…

Усьміхаецца сонца.

Глядзіць з блакітна-бясхмарнай вышыні. Мусіць, і яму люба, і яно моцна грэе ў сьпіну, а вільготны вецер забіраецца ў адчынены каўнер белай кашулі…

Радасьць і вясна!

А ці ўва ўсіх яна ёсьць?

Вышаў дзед Лявон у поле. Вось калышыцца яго пажаўцелая барада, наехала на вочы стара-парыжэлая шапка. Ступае босымі нагамі начорную зямлю, а пасканная сарочка зьвесілася да кален. Стаіць ён з сяўнёю на закрыжаваньні дзьвёх дарог, утаропіўшы ў зямлю вочы. У яго ёсьць нязвычайна-вялікае гора — здох перад вясною апошні конь. Цяпер ён пазычыў у суседа каня, каб засеяць сваю палоску ярыною… Пакрысе зьнікае і ў яго адчуваньне гэтага гора, чорна-маршчыністы твар весялейшым робіцца. Сарваў завязь жыта, памяў у руках — і яму, стараму, радасна, хоць гора ды радасьць ня першыя: столькі прайшло ў жыцьці гэтых вёсен, столькі было халодных зім!..

На сонцы твар маршчыніцца, а думкі — хто разгадае?

Можа думае аб вялікай жыцьцёвай радасьці для яго… Будзе вялікі ўраджай, ды такі, што збожжа ня стоўпіцца ні на таку, ні на гумне. Выйдзе сям‘я старога на працу: загудуць у восень сьлізкія ад