Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

„Ідзе па пыльнай вуліцы за папом з ключамі ўруках; поп думае аб адным, Аксён аб другім, а на вуліцы гуляюць людзі й ня кожны вітаецца з папом; ня кідаючы ні на кога погляду, поп ідзе роўна, гойдаючы высокай постацьцю. Аксён думае, чаму ня ўсе паважаюць бацюшку і выходзіць да таго выніку, што „як хто хоча, той так і робіць“…

Так бывае кожную нядзелю.

VI

Вее вецер і падмятае на вуліцы пыл.

Часта веюць над сялом такія цёплыя вятры — тады ціха калышацца бярозавыя лісты, алешнік за ракой заводзіць ледзь чутны сьпеў. На вуліцы пахне пылам і прэлай паветрай. Зрэдка заводзяць калёсы музыку…

Неба вісіць над зялёным Чмаравам — блакітнае і ласкавае; сонца ў такую пару здорава цяплыніць зарунелую ярыну. Жыта ўжо просіць сярпа — і стаіць белае на сухім сьцяблі. А сенажаці — ад жоўтых красак, ці ад сонца — пажаўцелі.

Над ракою бабы пяруць палотны, праньнікі моцна аддаюцца ўдарам, а за імі чутны ў неразборчывым гомане, галасы — клапатлівыя, уздрыгваючыя; толькі не разьвяжаш думамі жаночай гаворкі.

На вуліцы жарка.

„Як гэта скора праходзіць лета!?“.

Здаецца, нядаўна сад белым быў, а цяпер на галінах яблынь маленькія яблыкі з зялёным, круглым лісьцём…

На канцы вуліцы сабралася цэлая грамада сяльчан. У сярэдзіне ўсіх стаіць Нічыпар — чалавек моцны і карыстаецца пашанаю, — гаворыць, махаючы