Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

даючы за сабою просінь. На столькі ціха ў паветры, што чутно, як шалясьцяць клейкія лісты.

Трава зялёная і золкая; вісяць кроплі крыштальнай вады на лістох. На пожні краскі мёртва зьвесілі галовы, нібы заснулі. З травы высоўваюцца лазовыя кусты і таксама зморана апусьціўшыся, бо няма сонца.

Нічыпар — мужык з Чмарава, даволі моцны і не стары — многа разоў пазіраў на неба ды выціраў пот. Гладзіў русую маленькую бародку. Сам ён высокі й худы, а ў плечах шырокі, дык постаць яго выглядае сьмешнай і нязграбнай, з плоскімі грудзьмі. Нарэцше, паправіў на патыліцу патрэпаны картуз і закурыў цыгарку.

— От, ліха! тонкім і сіпаватым голасам загаварыў. — Самая пара, калі павінна быць пагода… сенакос, а тут — хмары… От, ліха цябе вазьмі!

Яму ніхто не адказаў, дык ён прыняўся гладзіць — званіць касою, а тады, шырока выпрастаўшы тонкія й вельмі доўгія ногі ў рабых штанах, — пачаў пакос. Шырока махаў касою, па прывычцы, з кожным махам нагінаючыся. І постаць яго ўяўляла ўпэўненасьць у сваёй сіле: калі, значыць, размахнуся, будзе ношка травы…

Глядзеў я на яго й думаў:

„Вось ён цяпер чалавек, як чалавек — і добры, і вясёлы. А чаго ён у сваёй хаце мяняецца: ні з таго, ні з сяго б‘ець жонку, замардаваў яе, ставіць сябе ў сям‘і, як начальнік які“…

Ці можа сілу ды моц сваю адчувае?

Дваццаць разоў згінаўся стары Макар над сваёй касою ды ўсё ладзіў. Ен ня моцны ўжо — вядома, стары…