Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

— Ну, і дурні-ж! Ну, і чаго крычаць так, быццам усім мірам ня могуць падзяліць якога там кавалку балота? — падкрэсьлівае Нічыпар.

А сам стаў у позу чалавека, які ня прыхілен к такой паганай справе, бо ён сталы чалавек — і ўсьміхаецца шырока ды злосна.

— Праўда што… — згаджаецца й Макар. — Паламаюць во рэбры адзін аднаму… Ня-ахаў вас!

А гаворка й гоман з мацярыншчынай гудуць званчэй нашых кос…

У баку цягнуўся шлях абіты каменьнем; за ім — яшчэ лес маўкліва стаіць, На шляху грукацелі, едучы людзі, а гаворка іх неўгамонна трашчэла.

Да гэтага часу Халімонаў Адась толькі маўчаў ды прыслуховаўся да ўсяго. Ці-то настрой на яго такі найшоў, нібы разважаў аб чым сталым і важным. А выраз твару гаварыў аб зусім іншым. Здаровыя і крыху згорбленыя плечы былі нярухомы, а рукі, аддаўшыся ўперад, шыбка шнуравалі між карэньняў ды кустоўя.

— Пакажу гэта я сёньнешні дзень, а заўтра, значыць, на спачын, пачаў ён, зьвяртаючыся да мяне; і яшчэ падумаўшы, дасказаў:

А тады пайду на завод у Стышкава рабочым, рэзаць дошкі там буду, а то, як хадзіў узімку, дык пасьля таго ня быў…

І выявілася з яго прамовы так:

У заводзе ў Стышкаве праца ня цяжкая, хлопцы яму ўсе знаёмыя там. Выйдзе ён з двара, калі ня будзе яшчэ занімацца раньне. Дарога яму лесам, а лес імшарысты.

Унутры дзеравянага заводу будуць гудзець пра-